53-я Рэспубліканская алімпіяда па хіміі. 2019 год
Заключны этап 53-й Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі 2018/19 навучальнага года праходзіў 25-29 сакавіка 2019 г. у Гомелі.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел: па праграме 9 класа - 35 вучняў, па праграме 10 класа - 41 вучань, па праграме 11 класа - 45 вучняў.
Спіс удзельнікаў заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі 2019 года (PDF, 306 KB).
Спіс утрымлівае прозвішча кожнага ўдзельніка, імя, імя па бацьку; занятае месца; назву навучальнай установы; прозвішча настаўніка і яго імя і імя па бацьку.
Склад журы алімпіяды (PDF).
На сцэне - пераможцы
(зверху ўніз: хімікі і біёлагі з дыпломамі 1 ст., хімікі з дыпломамі 2 ст., 3 ст., з пахвальнымі водгукамі)


