Заключны этап 44-й Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі 2009/10 навучальнага года адбыўся 29 сакавіка - 2 красавіка 2010 г. у Гомелі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел: па праграме 9 класа - 31 вучань, па праграме 10 класа - 36 вучняў, па праграме 11 класа - 55 вучняў.
У гэтым годзе ў склад журы ўвайшоў дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святаслаў Генрыхавіч Сцёпін - пераможца рэспубліканскіх алімпіяд 1967 і 1968 гадоў: