Беларусь на хімічных алімпіядах у 2000-я гады
2000-я гады - перыяд устойлівага развіцця. Штогод у сакавіку праходзіць заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды, у травені - Мендзялееўская, у ліпені - Міжнародная.
Мы ганарымся ўсімі алімпійцамі і вельмі задаволеныя, што яны не толькі ўдзельнічаюць у спаборніцтвах такога высокага рангу, а яшчэ і перамагаюць.
Нацыянальныя зборныя Беларусі ўстойліва замацаваліся ў групе наймацнейшых каманд свету.
За гэты перыяд на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе IChO нашы ўдзельнікі атрымалі 5 залатых, 18 срэбраных, 16 бронзавых медалёў, а на Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі - 13 залатых, 23 срэбраных і 16 бронзавых.
Дэталі ўдзелаў і перамог глядзіце на адпаведных старонках - скарыстайце меню злева.
Студзень 2008 г. Кароткі перапынак у працы журы Мінскай гарадской алімпіяды па хіміі.
На здымку - чатыры пакаленні прызёраў Рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд мінулых гадоў:
студэнт хімічнага факультэта БДУ А.А.Кананенка (2004-2005), канд. хім. навук Дз.Г.Канановіч (1996-99),
дацэнт БДУ А.А.Рагойша (1967-68), дацэнт БДУ, канд. хім. навук Дз.Г.Зайцаў (1994-96).