logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN


Статыстыка ўдзелу школьнікаў Беларусі ў хімічных алімпіядах

У выніку нашых даследаванняў выявілася, што ў 2008 годзе Рэспубліканская алімпіяда па хіміі праходзіла у 42-і раз. Першы раз яна адбылася, верагодна, у 1962 г. (у 1970-74 гг. быў, зноў жа верагодна, часовы перапынак).

Прадстаўнікі Беларусі штогод прымалі ўдзел ва Ўсесаюзнай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (у 1992 г. яна была перайменаваная ў Медзялееўскую і стала міжнароднай).
Першая Ўсесаюзная алімпіяда праводзілася ў 1967 г. у Днепрапятроўску.
Пяць разоў (1971, 1990, 1999, 2007, 2018 гг.) Усесаюзная-Мендзялееўская алімпіяда адбывалася ў Мінску.

З 1996 г. Беларусь асобнай камандай ўдзельнічае ў Міжнароднай хімічнай алімпіядзе IChO.

Прадстаўнікі Беларусі - прызёры Міжнароднай хімічнай алімпіяды IChO

Узнагарода Колькасць Прызёры
Залаты медаль 9 Дзяніс Лянёў (1996), Юры Галаўко (2000), Аляксей Путаў (2003, абсалютны чэмпіён), Аляксей Путаў (2004), Павел Чулкін (2008), Багдан Ранішэнка (2009), Нікіфар Лазоўскі (2012), Сяргей Кузоўчыкаў (2013), Канстанцін Анісовіч (2016)
Срэбраны медаль 48 Віталь Буза (1996), Алег Выдроў (1997), Святлана Мартыненка, Яўген Пляшэвіч (1998), Юры Галаўко, Дзмітры Канановіч, Яўген Пляшэвіч (1999), Павел Паляшчук, Ігар Некрашэвіч (2000), Аляксандр Жданко (2001), Аляксандр Жданко, Кірыл Пяткевіч (2002), Вячаслаў Бернат, Аляксей Лушчынскі, Аляксандр Жданко (2003), Вячаслаў Бернат (2004), Іван Гурскі (2005), Дзмітры Фірага, Аляксандр Маляўка, Ганна Лугавая (2006), Дзяніс Грамаздоў, Алена Васькова (2007), Андрэй Конанаў, Валерыя Каснерык, Людміла Буданіцкая (2008), Дзяніс Кулёмін (2010), Міхаіл Кавальчук (2011), Яўген Аніскевіч (2011), Яўген Аніскевіч, Арцём Цымбал (2012), Мікалай Арцюшэўскі, Аляксандра Дземідовіч, Андрэй Швед (2013), Андрэй Лойка, Аляксандра Радчанка, Андрэй Швед (2014), Андрэй Куляшоў, Раман Ларковіч, Кацярына Рагойжа (2015), Раман Ларковіч, Міраслаў Макарэвіч, Рыгор Сіненка (2016), Паліна Булаўская, Аляксей Гарахоўскі, Аляксей Харлап (2017), Паліна Булаўская (2018), Максім Сысоенкаў (2019), Яўген Маліч (2019)
Бронзавы медаль 35 Андрэй Бекіш, Канстанцін Прахарэвіч (1996), Дзмітры Вярбіцкі (1997), Дзмітры Канановіч (1998), Павел Паляшчук (1999), Аляксей Аляксееў (2000), Кірыл Пяткевіч, Аляксандр Статкевіч, Андрэй Іванец (2001), Дзяніс Меньшыкаў, Аляксей Путаў (2002), Іосіф Цімкоўскі (2004), Аляксей Кананенка, Павел Валатоўскі, Сяргей Бальшакоў (2005), Андрэй Ізотаў (2006), Цімафей Балотнік, Людміла Кушнір (2007), Дзмітры Шахно, Людміла Буданіцкая, Ірына Бародзіч (2009), Елізавета Дуровіч, Наталля Елавік, Міхаіл Кавальчук (2010), Аляксей Краўцоў (2011), Лізавета Дуровіч (2011), Аляксей Краўцоў (2012), Андрэй Сямёнаў (2014), Дзмітры Баброў (2015), Раман Мазур (2017), Аляксей Гарахоўскі, Дзяніс Новаш, Алег Караткоў (2018), Алег Караткоў (2019), Іван Мамчыц (2019)
Ганаровая грамата 2 Міхаіл Шастак (1997), Антон Шаўлікаў (1998)

  Вэбмайстар
2008-21
Пiсьмо