47-я Міжнародная хімічная алімпіяда (47th IChO 2015) - Баку, Азербайджан
47-я Міжнародная хімічная алімпіяда (47th IChO 2015) адбылася 20-29 ліпеня ў Баку, Азербайджан. У спаборніцтвах прымалі ўдзел канкурсанты з 79 краін.
Склад каманды Беларусі: Дзмітры Баброў, Андрэй Куляшоў, Раман Ларковіч, Кацярына Рагойжа.
Галоўны ментар: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.
Ментар: Максім Аляксандравіч Фоміч.
Узнагароды 43-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды IChO-2015 атрымала ўся каманда:
1 | Katsiaryna Rahoizha | срэбраны медаль |
2 | Andrei Kuliashou | срэбраны медаль |
3 | Roman Larkovich | срэбраны медаль |
|
4 | Dzmitry Babrou | бронзавы медаль |
|
У журы IChO-2015 працавалі чацвёра медалістаў міжнародных алімпіяд мінулых гадоў, былых чальцоў Нацыянальных зборных Беларусі: дацэнт БДУ Юры Сяргеявіч Галаўко і студэнты МДУ Мікалай Арцюшэўскі, Міхаіл Кавальчук, Аляксей Краўцоў.
злева направа, стаяць: гід каманды Сева, К.Рагойжа, Р.Ларковіч, Дз.Баброў, А.Куляшоў,
сядзяць у другім радзе: М.Арцюшэўскі, А.Краўцоў, В.М.Хвалюк, М.А.Фоміч, Ю.С.Галаўко,
сядзіць уперадзе: М.Кавальчук.
Спасылкі і дадатковая інфармацыя: