Аб сайце
Хімічныя алімпіяды Беларусі: ілюстраваная гісторыя. Мінск, 2007-2021. http//superhimiki.bsu.by/
Аўтар-складальнік і вэб-майстар:
Рагойша Аляксандр Антонавіч,
дацэнт кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Аб аўтару.
| | | |
Праект выкананы па прыватнай ініцыятыве ў вольны ад працы час без аніякіх крыніц фінансавання, але з магутнай маральнай і інфармацыйнай падтрымкай удзельнікаў хімічнага алімпіяднага руху Беларусі.
Звесткі, апублікаваныя на сайце, не маюць юрыдычнай сілы і адносяцца да катэгорыі "as is". Мы імкнуліся па магчымасці найдакладней перадаваць змест друкаваных першакрыніц, тым не менш не выключаем існаванне хібаў у электронных тэкстах. Мы з удзячнасцю прымем усе заўважаныя ўдакладненні і ўсе прапановы па ўдасканаленню сайта.
|
У праекце выкарыстаны дакументы з архіваў В.М.Хвалюка и Г.С.Раманавец.
| Хвалюк Віктар Мікалаевіч, канд. хім. навук, загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі БДУ. У 1991-2020 гг. - старшыня журы Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. З 1994 г. - член метадычнай камісіі і член журы Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі. З 1994 г. - афіцыйны прадстаўнік Беларусі і з 1996 г. - галоўны ментар нацыянальнай каманды на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе. | |
| Раманавец Галіна Сцяпанаўна, галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (да 2014 г.).
У 1988-2013 гг. - непасрэдны кіраўнік і арганізатар Рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі і біялогіі, ментар нацыянальных каманд Беларусі на Міжнароднай алімпіядзе па хіміі і Міжнароднай алімпіядзе па біялогіі, кіраўнік беларускіх зборных на Мендзялееўскіх алімпіядах.
|
Дадатковыя інфармацыйныя крыніцы: сайты алімпіяд, публікацыі ў друку, паведамленні удзельнікаў алімпійскага руху (Я.У.Паўлечка, Ю.С.Галаўко, Т.А.Калевіч, А.В.Путаў, Дз.А.Меньшыкаў, А.С.Галаўко, Дз.Г.Канановіч, Т.П.Адамовіч, С.М.Мартыненка, С.У.Вайцяховіч, В.П.Бернат, "Задумавшийся", uniblend, В.М.Старавераў, Я.Б.Акаеў, М.М.Вештарт, Д.В.Талапін).
Асноўную частку фотаматэрыялаў для сайта прэзэнтавалі (у храналагічным парадку): В.М.Хвалюк, А.А.Рагойша, Ю.С.Галаўко, Я.У.Паўлечка, А.В.Путаў, А.С.Галаўко, Дз.А.Меньшыкаў, А.М.Васькова, Л.С.Кушнір, Т.П.Адамовіч, С.М.Мартыненка, Я.А.Мацюшэнкаў, С.У.Вайцяховіч, Г.С.Раманавец, В.П.Бернат, Т.П.Каратаева, "Задумавшийся", Дз.Г.Зайцаў, Дз.С.Фірага, П.У.Чулкін, В.І.Каснерык, Г.І.Гарбацэвіч, Дз.Г.Канановіч, В.М.Старавераў, Н.А.Елавік, П.А.Нікішаў, І.Э.Бародзіч, Дз.В.Шахно, М.М.Вештарт, Дз.Р.Шклярук, А.К.Жарнасек, Н.В.Логінава.
Недакладнасці заўважылі і падправілі: Дз.С.Фірага, П.С.Фядосаў, artmax, Я.Б.Акаеў, М.В.Малашчонак, А.В.Кульша, А.Р.Набіулін.