45-я Міжнародная хімічная алімпіяда (45th IChO 2013) - Масква, Расія
45-я Міжнародная хімічная алімпіяда (45th IChO 2013) праходзіла 15-24 ліпеня ў Маскве, Расія.
Склад каманды Беларусі: Мікалай Арцюшэўскі, Аляксандра Дземідовіч, Сяргей Кузоўчыкаў, Андрэй Швед.
Галоўны ментар: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.
Ментар: Яўген Уладзіміравіч Паўлечка.
Член міжнароднага журы: Юры Сяргеявіч Галаўко.
Узнагароды 45-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды атрымала ўся каманда:
1 | Sergei Kuzovchikov | залаты медаль |
|
2 | Aliaksandra Dzemidovich
| срэбраны медаль |
3 | Andrei Shved
| срэбраны медаль |
4 | Mikalai Artsiusheuski
| срэбраны медаль |
|
Стаяць: М.Арцюшэўскі, А.Швед, А.Дземідовіч, С.Кузоўчыкаў, гід каманды Л.Дуровіч; сядзяць: В.М.Хвалюк, Я.У.Паўлечка.
P.S. Лізавета Дуровіч цяпер - студэнтка МДУ. Раней яна таксама перамагала ў міжнародных алімпіядах у складзе зборных каманд Беларусі. Лізавета мае бронзавыя медалі IChO 2010 і IChO 2011 і залаты медаль 45-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды.
|
|

Я.У.Паўлечка інспектуе працоўныя месцы канкурсантаў перад эксперыментальным турам.

Ідзе пераклад камплекта заданняў. На пярэднім плане: В.М.Хвалюк і Я.У.Паўлечка. |