1990 - 1999
90-я гады мінулага стагоддзя былі перыядам кардынальных зменаў у фармаце алімпійскага руху.
Пасля аб'яўлення незалежнасці Беларусі наша зборная атрымала статус нацыянальнай каманды на Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (якая, дарэчы, у 1990-91 гг. звалася Усесаюзнай, у 1992 г. - міждзяржаўнай і з 1993 г. афіцыйна стала міжнароднай). З Мендзялееўскіх алімпіяд беларуская каманда заўсёды вярталася з узнагародамі.
У 1996 г. Беларусь упершыню ўдзельнічала ў Міжнароднай хімічнай алімпіядзе IChO. Дэбют аказаўся вельмі ўдалым (залаты медаль у Дзяніса Лянёва ды яшчэ 1 срэбраны і два бронзавых медаля), а наступныя спаборніцтвы толькі пацвердзілі нашу пазіцыю сярод найбольш моцных каманд свету.
І канечне ж, без аніякага перапынку кожны год адбываліся галоўныя спаборніцтвы - Рэспубліканскія алімпіяды школьнікаў Беларусі па хіміі.
Журы алімпіяды ў нашы дні цалкам складаецца з алімпійцаў мінулых гадоў.
На здымках: старшыня журы дацэнт БДУ, канд. хім. навук В.М.Хвалюк і прызёры Рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд 90-х гадоў доктар хім. навук Я.У.Паўлечка (1993-95), канд. хім. навук Дз.Г.Канановіч (1996-99), канд. хім. навук Ю.С.Галаўко (1998-2000).