logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN


Пошук па сайце

Заўвагі.

1. Google аналізуе не толькі HTML-старонкі, але і PDF-файлы (спісы ўдзельнікаў і настаўнікаў).

2. Дзеля эфектыўнасці пошукавай працы мы імкнуліся стандартызаваць інфармацыю ў PDF-файлах:

  • Прозвішчы даюцца ў назоўным склоне.
  • Назвы гарадскіх навучальных устаноў спрошчаны і сканструяваны па шаблону тып № лік, г. Горад (кожны элемент аддзелены прабелам).
    Прыклады: СШ № 51, г. Мінск; Лицей № 1, г. Могилев (а не УО "Могилевский городской лицей № 1").
  • Для негарадскіх навучальных устаноў у спісах прыведзены спрошчаная назва ўстановы і адпаведны адміністрацыйны раён, напрыклад: Азёрская СШ, Гродзенскі р-н ці Озерская СШ, Гродненский р-н.

3. У працэсе эксплуатацыі выявілася, што пошукавая праграма некарэктна апрацоўвае сімвал № (нумар), таму гэты сімвал не трэба выкарыстоўваць у запыце.
Прыклад. Для пошуку дакументаў, якія ўтрымліваюць фразу СШ № 51, г. Мінск, можна зрабіць запыт:
СШ "51, г. Мінск"

4. Спісы ў PDF-файлах даюцца на той мове, на якой яны былі ў першакрыніцах (беларускай ці рускай).
Каб усю інфармацыю пры пошуку выявіць у адзін прыём, выкарыстоўвайце ў запыце аператар OR (вялікія літары тут абавязковыя), напрыклад:
галаўко OR головко

5. У першакрыніцах мінулага стагоддзя часам сустракаюцца несупадзенні ў напісанні персанальных дадзеных. Акрамя таго, пэўныя цяжкасці ўзнікалі ў нас падчас прачытання рукапісных матэрыялаў. Асноўная праблема - у парах а-о, е-я, е-і, але здараюцца і больш істотныя разыходжанні. Спадзяемся, што з дапамогай аўтарытэтных чытачоў недакладнасці будуць урэшце выпраўлены, а пакуль што і такую неадназначнасць належыць улічваць, праводзячы пошук.

  Вэбмайстар
2008-21
Пiсьмо