39-я Міжнародная хімічная алімпіяда (39th IChO 2007) - Масква, Расія
З 15 да 24 ліпеня 2007 г. у Маскве адбывалася 39-я Міжнародная хімічная алімпіяда IChO-2007, у якой прынялі ўдзел 256 школьнікаў з 67 краін.
Склад каманды Беларусі: Цімафей Балотнік, Алена Васькова, Дзяніс Грамаздоў, Людміла Кушнір.
Галоўны ментар: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.
Ментар: Аляксандр Антонавіч Рагойша.
Узнагароды 39-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды IChO-2007 атрымала ўся каманда:
1 | Dzianis Hramazdou
| срэбраны медаль |
2 | Alena Vaskova
| срэбраны медаль |
|
3 | Tsimafei Balotnik
| бронзавы медаль |
4 | Liudmila Kushnir
| бронзавы медаль |
|

Ад'езд на алімпіяду.

У Маскве каманду сустракае наш гід - Віталь Сушкевіч (крайні справа). Цяпер Віталь - студэнт МДУ, а ў 2005 годзе ён у складзе каманды Беларусі атрымаў срэбраны медаль на 39-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе.

На урачыстым адкрыцці алімпіяды. |
|

Пераможцы. Каманда з узнагародамі ля эмблемы алімпіяды (злева направа): Цімафей Балотнік, Людміла Кушнір, Дзяніс Грамаздоў, Алена Васькова.
|
Фота на ўспамін пасля заключнай цэрэмоніі (злева направа): В.М.Хвалюк, А.А.Рагойша, Л.Кушнір,
прэзідэнт алімпіяды дэкан хімфака МДУ акадэмік В.В.Лунін, Дз.Грамаздоў, А.Васькова, Ц.Балотнік, В.Сушкевіч.