39-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі. Таджыкістан, 2005 г.
З 1 да 7 мая 2005 г. у гарадах Душанбэ і Турсунзадэ (Таджыкістан) праходзіла 39-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі. У спаборніцтвах удзельнічала 87 школьнікаў з 15 краін.
Склад каманды Беларусі: Іван Гурскі, Ганна Лугавая, Аляксей Кананенка, Віталь Сушкевіч, Кацярына Тарасава, Ганна Таргонская.
Кіраўнікі каманды: Галіна Сцяпанаўна Раманавец, Аляксандр Антонавіч Рагойша.
Член журы алімпіяды: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.
Узнагароды 39-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды атрымала ўся каманда:
1 | Кононенко Алексей | г. Мінск, 11 клас | залаты медаль |
|
2 | Сушкевич Виталий | г. Заслаўе, 11 клас | срэбраны медаль |
3 | Тарасова Екатерина
| г. Мінск, 11 клас | срэбраны медаль |
|
4 | Торгонская Анна
| г. Мінск, 11 клас | бронзавы медаль |
5 | Гурский Иван
| г. Мінск, 11 клас | бронзавы медаль |
6 | Луговая Анна
| г. Магілёў, 10 клас | бронзавы медаль |
|
Вось-вось пачнецца ўрачыстае закрыццё алімпіяды. Трошкі хвалюемся, бо чакаем аб'яўлення вынікаў.
Злева направа: А.А.Рагойша, Г.С.Раманавец, Ганна Лугавая, Кацярына Тарасава, Ганна Таргонская, Віталь Сушкевіч, Іван Гурскі, Аляксей Кананенка.
| В.М.Хвалюк і А.М.Рыжова ўручаюць медалі, а з прэзідыума кіруюць "генералы" алімпіяды: М.Я.Кузьменка, В.В.Лунін, В.Г.Ненайдзенка.
Нашыя дзяўчаты найпрыгажэйшыя і найздальнейшыя ва ўсіх адносінах. Паказальны выступ на закрыцці алімпіяды: таньчыць Кацярына Тарасава. |
Вынікі аб'яўленыя. Усе з медалямі, а дзяўчаты нават у залатых таджыцкіх цюбяцейках.
Першы рад: Г.С.Раманавец, Кацярына Тарасава, Ганна Лугавая, Ганна Таргонская, В.М.Хвалюк.
Другі рад: Аляксей Кананенка, Віталь Сушкевіч, Іван Гурскі.
Спасылкі і дадатковая інфармацыя: