35-я Міжнародная хімічная алімпіяда (35th IChO 2003) - Афіны, Грэцыя
З 5 да 14 ліпеня 2003 г. у г. Афінах, Грэцыя, адбылася 35-я Міжнародная хімічная алімпіяда - 35th IChO 2003. У алімпіядзе прынялі ўдзел вучні з 60 краін.
Склад каманды Беларусі: Вячаслаў Бернат, Аляксандр Жданко, Аляксей Лушчынскі, Аляксей Путаў.
Галоўны ментар: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.
Ментар: Аляксандр Антонавіч Рагойша.
Алімпіяда ў Афінах аказалася надзвычай паспяховай для каманды Беларусі. Упершыню ў гісторыі беларускі ўдзельнік стаў абсалютным пераможцам - гэта быў Аляксей Путаў.
Узнагароды 35-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды атрымалі:
1 | Putau Aliaksei | абсалютны чэмпіён, залаты медаль, першы ў тэарэтычным туры |
|
2 | Bernat Viachaslau
| срэбраны медаль |
3 | Lushchynsky Aliaksei
| срэбраны медаль |
4 | Zhdanko Aliaksandr
| срэбраны медаль |
|
Каманда Беларусі з узнагародамі: Вячаслаў Бернат, Аляксей Путаў, Аляксандр Жданко, Аляксей Лушчынскі.
Кіраўнікі каманд Беларусі, Расіі і Украіны працуюць над афіцыйным перакладам заданняў алімпіяды. На пярэднім плане В.М.Хвалюк і А.А.Рагойша. (Catalyzer, No6, 10 July 2003, p2)
| | |
Спасылкі і дадатковая інфармацыя: