logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN


35-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі. Масква, 2001 г.

З 2 да 10 мая 2001 г. у Маскве, Расія, праходзіла 35-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі. У спаборніцтвах удзельнічала 80 школьнікаў з 13 краін.

Склад каманды Беларусі: Андрэй Іванец, Уладзімір Кручак, Дзяніс Меньшыкаў, Кірыл Пяткевіч, Аляксей Путаў, Аляксандр Статкевіч, Аляксандр Шакавец.

Кіраўнік каманды: Таццяна Аляксандраўна Калевіч.
Член журы алімпіяды: Віктар Мікалаевіч Хвалюк.

Узнагароды 35-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды атрымалі:

1Петкевич Кирилл11 клас, ліцэй БДУ, Мінсксрэбраны медаль
2Путов Алексей8 клас, гімназія №1, Віцебсксрэбраны медаль
3Статкевич Александр 11 клас, ліцэй БДУ, Мінскбронзавы медаль
4Иванец Андрей 11 клас, ліцэй БДУ, Мінскбронзавы медаль
5Кручек Владимир 10 клас, Лужаснянская гімн. Віцебскага раёнабронзавы медаль
6Шаковец Александр 10 клас, ліцэй БДУ, Мінскбронзавы медаль
7Меньшиков Денис 10 клас, ліцэй БДУ, Мінскдыплом ІІІ ступені

Дыпломамі Асацыяцыі па хімічнай адукацыі былі адзначаны педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў алімпіяды:
Калевіч Таццяна Аляксандраўна і Сухадолава Святлана Генрыхаўна.


Sightseeing Sightseeing
Menshikau

Каманда Беларусі знаёміцца з Масквой.

На здымку ўверсе злева: У.Кручак, А.Путаў, К.Пяткевіч, Дз.Меньшыкаў, А.Шакавец, Т.А.Калевіч, А.Іванец (стаяць),
А.Статкевіч (сядзіць).

На здымку ўверсе справа: А.Статкевіч, А.Путаў, А.Іванец, Дз.Меньшыкаў, А.Шакавец,
У.Кручак, Т.А.Калевіч, К.Пяткевіч.

Унізе: Тэарэтычны тур.
Дзяніс Меньшыкаў (злева),
Аляксей Путаў (справа, на пярэднім плане)

Putau

Спасылкі і дадатковая інфармацыя:

  Вэбмайстар
2007-10
Пiсьмо