logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN










TUT.BY


Заходзьце
да нас на
Хімічны
факультэт
БДУ
!

Хімічныя алімпіяды школьнікаў Беларусі маюць даўнюю і слаўную гісторыю. Кожны год юныя хімікі спаборнічаюць у школе, лепшыя удзельнічаюць у раённых алімпіядах, яшчэ лепшыя - у абласных. Суперхімікі дэманструюць свае веды на чацвёртым, заключным, этапе Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, прадстаўляюць Беларусь на Мендзялееўскай алімпіядзе па хіміі і на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (IChO). Падкрэслім, што нацыянальная зборная Беларусі заўсёды вярталася з міжнародных хімічных спаборніцтваў з узнагародамі.

Краіна павінна ведаць сваіх герояў. Тым больш, што сярод іх нямала Нобелеўскіх лаўрэатаў ХХІ стагоддзя (нездарма ў лагатып сайта мы ўключылі палову нобелеўскага медаля!).


Найбольш старажытны здымак з нашай калекцыі

1967. On the way to the 1st All-Union Olympiad
Каманды Гродзенскай вобласці і горада Мінска на мінскім вакзале перад ад'ездам у Днепрапятроўск для ўдзелу ў І Усесаюзнай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (1967 г.).
Першы рад: .. (8 кл.), .. (8 кл.), Веніямін Філімонаў (9 кл.).
Другі рад: Яўген Скакоўскі (10 кл.), Аляксандр Рагойша (9 кл.), Георгі Арол (10 кл.).

Сведчанні мінулых хімічных алімпіяд маўкліва патанаюць у архівах, сціраюцца з памяці, нярэдка знікаюць беззваротна (папера ж акісляецца...). Вось чаму мы вырашылі пераводзіць у электронны фармат алімпійскія дакументы - спадзяемся, што ў выніку інфармацыя і лепш захаваецца, і стане даступнай большаму колу карыстальнікаў.

На гэтым сайце мы складаем альбом-храналогію заключных тураў Рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, Мендзялееўскіх і Міжнародных хімічных алімпіяд. Кожнаму спаборніцтву адведзена адна старонка, а на ёй - спісы ўдзельнікаў і пераможцаў, фатаграфіі, спасылкі на дапаможныя літаратурныя крыніцы. Больш падрабязную персанальную інфармацыю можна знайсці ў далучаных PDF-файлах.

Як алмаз ператвараецца ў дыямент пад рукой майстра, так і таленавіты вучань вырастае ў суперхіміка пад кіраўніцтвам педагога. У PDF-файлах побач з прозвішчам удзельніка алімпіяды вы знойдзеце звесткі аб раўнапраўных суб'ектах перамогі - аб настаўніку хіміі і навучальнай установе, што выгадавала суперхіміка. Нажаль, мы не маем інфармацыі аб іншых асобах, якія дапамагалі нашым героям (трэнерах, кіраўніках гурткоў і др.).

Персанальныя дадзеныя ўдзельнікаў і настаўнікаў цытуюцца на той мове, на якой яны ўпамінаюцца ў афіцыйных дакументах (беларускай, рускай, англійскай).

Для абмеркавання ўсіх пытанняў, звязаных з гісторыяй хімічнага алімпіяднага руху Беларусі і з сайтам, у прыватнасці, запрашаем на форум.
Даслаць нам ліст можна на адрас: superhimiki@tut.by.


Навіны сайта

15.08.16. Апублікаваны спіс пераможцаў 48-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды 2016 года.


Заданні раённых, абласных, рэспубліканскіх хімічных алімпіяд Беларусі за дваццацігадовы перыяд апублікаваны ў кнігах. Спіс кніг з анатацыямі глядзіце тут.

В.Н. Хвалюк, Ю.С.Головко, Д.Г.Шклярук   Апошні дапаможнік:
В.Н. Хвалюк, Ю.С.Головко, Д.Г.Шклярук. Белорусские химические олимпиады школьников: 2007-2010. - Минск: Белорусская ассоциация "Конкурс", 2014.- 256 с.

Кніга знаёміць з задачамі, якія прапаноўваліся на раённым, абласным і заключным этапах Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі ў 2007/2008, 2008/2009 і 2009/2010 навучальных гадах. Дадзены падрабязныя рашэнні задач.
Акрамя таго, прыведзены спісы пераможцаў заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па хіміі 2008-2010 гг. і звесткі аб настаўніках і навучальных установах пераможцаў.

Нашым чытачам, якіх цікавяць асабліва складаныя задачы, мы прапануем электронныя кнігі з падрыхтоўчымі матэрыяламі Міжнародных хімічных алімпіяд.

  Вэбмайстар
2007-16
Пiсьмо