logoBelarusian Chemistry Olympiads: Illustrated History RU EN


32-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі. Чалпон-Ата, 1998 г.

З 2 да 10 мая 1998 г. у г. Чалпон-Ата на возеры Ісык-Куль, Кыргызская Рэспубліка, праходзіла 32-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі. У спаборніцтвах удзельнічала 68 школьнікаў з 12 краін.

Склад каманды Беларусі: Дзмітрый Канановіч, Святлана Мартыненка, Яўген Пляшэвіч, Антон Шаўлікаў, Алена Шворына.
Кіраўнік каманды: Таццяна Аляксандраўна Калевіч.
Члены журы алімпіяды: Віктар Мікалаевіч Хвалюк, Галіна Сцяпанаўна Раманавец.

Узнагароды 32-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды атрымала ўся каманда:

1Плешевич Евгений10 клас, Ліцэй БДУ г.МінскаДыплом ІІ ст.
2Кананович Дмитрий10 клас, Гімназія №2 г.БарысаваДыплом ІІ ст.
3Мартыненко Светлана11 клас, Ліцэй БДУ г.МінскаДыплом ІІ ст.
4Шавликов Антон11 клас, Ліцэй БДУ г.МінскаДыплом ІІ ст.
5Шворина Елена11 клас, Ліцэй №1 г.ВіцебскаДыплом ІІІ ст.

Злева. Прыпынак у Маскве па дарозе на алімпіяду: Дз.Канановіч, Т.А.Калевіч, С.Мартыненка, Я.Пляшэвіч, А.Шаўлікаў.
Справа. На Ісык-Кулі: А.Шворына, С.Мартыненка, Дз.Канановіч, Я.Пляшэвіч, прэзідэнт алімпіяды В.В.Лунін, А.Шаўлікаў.
On the road Belarusian team with V.V.Lunin

Левы здымак. На Ісык-Кулі: Я.Пляшэвіч, Т.А.Калевіч, Дз.Канановіч, С.Мартыненка (стаяць), А.Шворына (сядзіць).
Сярэдні здымак. С.Мартыненка, Я.Пляшэвіч, А.Шаўлікаў, Дз.Канановіч, Г.С.Раманавец і члены журы алімпіяды В.Г.Ненайдзенка, В.В.Лунін, А.С.Роціна, З.Д.Бялых, М.Д.Рэшатава.
Правы здымак. Сустрэча з экзотыкай: С.Мартыненка, Я.Пляшэвіч, А.Шаўлікаў, Дз.Канановіч. Issyk-Kul A picture with jury Exotics

Пасля заключнай цэрэмоніі - фота на ўспамін з членамі журы і кіраўнікамі дэлегацый.
Левы здымак. Першы рад: Г.С.Раманавец, М.Б.Баткібекава, Дз.Канановіч, Ю.А.Устынюк, В.В.Хвалюк. Другі рад: А.Шворына, С.Мартыненка, С.С.Чуранаў, А.Шаўлікаў, Я.Пляшэвіч.
Belarusian team with the jury Belarusian team with the jury Правы здымак. Першы рад: (?), М.Б.Баткібекава, Г.С.Раманавец, В.В.Лунін. Другі рад: Т.А.Калевіч, Дз.Канановіч, Ю.А.Устынюк, В.В.Хвалюк, З.Д.Бялых. Трэці рад: А.Шворына, С.Мартыненка, С.С.Чуранаў, А.Шаўлікаў, Я.Пляшэвіч.


Спасылкі і дадатковая інфармацыя:

  Вэбмайстар
2007-10
Пiсьмо